У магазінах размясцілі ўсе неабходныя тавары на адным паверсе або ў гандлёвай зале. У 400 магазінах сталіцы ёсць неабходная навігацыя і закуплены шырокі асартымент адзення, абутку, канцылярскіх тавараў. Больш падрабязна - Наталля Кезік.
З раніцы ў пошуках самай прыгожай сукенкі альбо сарафана Арына Чуйко. Дзяўчынка збіраецца ў трэці клас. І ўпэўненая: школьная форма павінна быць не толькі камфортнай, але і абавязкова прыгожай. Таму на перадшкольны шопінг адвялі з мамай цэлы дзень.
Да новага навучальнага года загадзя рыхтуюцца не толькі бацькі, але і вытворцы. Адшываць школьныя партфелі майстры пачалі вясной. А распрацоўваць дызайн – увогуле ў кастрычніку.
Як сканструяваць камфортны ранец - дакладна ведае дызайнер Ірына Калесніковіч. Яна над дызайнам працуе больш за сем гадоў. Акрамя арыгінальнага вонкавага выгляду, рукзак павінен быць яшчэ і камфортным: з артапедычнай спінкай, шырокімі шлейкамі, якія рэгулююцца.
У сталіцы сёння адкрыліся школьныя базары. Сёлета іх праца пабудавана на прынцыпе: набыць усё на адным паверсе. Ад школьнай формы і абутку да сшыткаў і фарбаў. У кожным гандлёвым пункце для бацькоў прадугледжаны скідкі.
Сабраць партфель школьніку бацькі сёлета могуць у чатырохстах магазінах сталіцы. А там падрыхтаваліся да гарачага сезона: ва ўсіх універмагах ёсць неабходная навігацыя па аддзелах гандлёвых залаў і шырокі асартымент канцылярыі і адзення.
Вялікі школьны кірмаш разгорнецца ў сталіцы 17 і 18 жніўня на пляцоўцы ля Палаца спорту. Тавары там можна будзе набыць без гандлёвай надбаўкі.
У сталіцы сёння сваю працу пачалі школьныя базары. Сёлета яны змянілі свой фармат
1 августа 2019













