У сталіцы сёння далі старт мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі

18 июля 2018

Пуцёўка на работу для кіраўнікоў студэнцкіх атрадаў. У сталіцы сёння далі старт мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі.

Зводны атрад студэнтаў з Мінска і Санкт-Пецярбурга да канца жніўня будзе працаваць на ўзвядзенні інтэрната ў Студэнцкай вёсцы. Трыццаць маладых людзей на будаўнічым аб'екце будуць выконваць земляныя і бетонныя работы.

Для студатрадаўцаў таксама распрацавалі і праграму адпачынку ў беларускай сталіцы. У найбліжэйшы час іх чакаюць аглядныя экскурсіі, музеі, тэатры і канцэртныя пляцоўкі.