У сталіцы сёння ўшаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года - 2019"

5 декабря 2019
 Узнагародамі і дыпломамі адзначаны лідары ў пяці намінацыях, сярод якіх "Асабісты ўклад" і "Лепшы валанцёрскі атрад". На суд журы было вынесена 64 відэафільмы аб дзейнасці намінантаў за гэты год. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі руху БРСМ "Добрае сэрца", Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, асацыяцыя клуба ЮНЕСКА.

І сёння ж далі старт дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды": прадстаўнікі валанцёрскіх атрадаў БРСМ і піянерскай арганізацыі перадалі падарункі выхаванцам сацыяльных устаноў Мінска і вобласці.