Будучых педагогаў, медыкаў і юрыстаў рыхтуюць літаральна са школы - у сталіцы развіваюць профільную адукацыю. Толькі сёлета ў мінскіх школах і гімназіях адкрылі 25 новых спецыялізаваных класаў. Гэта значыць, што пэўныя дысцыпліны адораныя дзеці вывучаюць на павышаным узроўні, наведваюць факультатывы ў ВНУ і ўжо самастойна могуць выкладаць для малодшых вучняў. Юлія Токар больш падрабязна.
Акцэнт на профільным навучанні. Сталічныя школьнікі на павышаным узроўні вывучаюць фізіку, хімію, матэматыку, біялогію, замежныя мовы. Так, толькі ў мінскіх школах і гімназіях сёлета адкрылі на 25 новых профільных класаў больш у параўнанні з мінулым годам.
Ён рашае задачы любой складанасці, а любоў да дакладнай навукі – матэматыкі зможа замяніць хіба што інфарматыкай. Будучы праграміст напярэдадні вярнуўся з пятага Адкрытага турніру па матэматыцы, які праходзіў у Расіі. Алімпіяды гарадскія, рэспубліканскія, міжнародныя – у партфоліа школьніка ўдзел у шматлікіх інтэлектуальных спаборніцтвах.
У 29-й сталічнай гімназіі не толькі матэматыку, а і фізіку таксама вывучаюць на павышаным узроўні. Кабінет для лабараторных работ абсталяваны ўсім неабходным. Тут вучні могуць дакладна вымераць сілу току электрадынамічным мультыметрам, вызначыць характарыстыкі светлавой хвалі і засвоіць закон праламлення.
А тут на ўроках нават спяваюць і праводзяць інтэрактыўныя гульні. Так юных педагогаў рыхтуюць да будучай прафесіі. Вучні 10-х і 11-х класаў 20-й гімназіі выбіраюць педагагічную накіраванасць, а тут галоўнае – практыка. Уладзімір Брэсцкі ўжо выкладае матэматыку для малодшых школьнікаў і працуе валанцёрам у летніх лагерах.
Педагагічныя класы, медыцынскія і нават юрыдычныя – большая палова мінскіх школьнікаў пэўныя дысцыпліны вывучае на павышаным узроўні. Такім чынам робіць першы крок да выбару будучай прафесіі.













