У сталіцы развіваюць праект "Адкрыты дом"

12 июня 2018

Ініцыятыва Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа накіравана на рэабілітацыю людзей з псіхічнымі захворваннямі. Так, сёння ў Гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей адкрылася новае аддзяленне дзённага знаходжання. Тут створаны ўмовы для творчага развіцця і сацыялізацыі – працуюць гурткі па інтарэсах, праводзяць арт-тэрапію. Арганізавана і псіхалагічная падтрымка для сямей.

Новая лакацыя дазволіць штодзённа прымаць на рэабілітацыю некалькі дзясяткаў чалавек.