У сталіцы развіваюць курсы па перанавучанні

16 декабря 2019
Занятасць пад заказ наймальніка, а разам з гэтым і гарантаванае працаўладкаванне. Такую форму дапамогі насельніцтву  ў пошуках працы зараз развіваюць у сталіцы. Адна з самых запатрабаваных сфер дзейнасці - грамадскі транспарт. Так, тралейбусныя паркі пасля заключэння дагавора могуць узяць на сябе аплату курсаў па перанавучанні для слухачоў, якія прыйдуць да іх на працу. Ёсць вакансіі і для машыністаў метрапалітэна. Іх зарплата 1 700 рублёў і вышэй. Суіскальнікамі могуць быць толькі мужчыны з добрым здароўем. Курсы перападрыхтоўкі для іх амаль восем месяцаў. У перспектыве яны будуць працаваць у тым ліку і на найноўшых электрацягніках на трэцяй лініі мінскай падземкі.

Многія вакансіі ў сталіцы прапануюць на вялікіх спецыялізаваных кірмашах, якія перыядычна праводзіць Мінгарвыканкам. Тут удзельнічаюць звыш ста наймальнікаў. Адзначым, у дзяржаўнай службе занятасці сталіцы 22 тысячы вакансій. З іх 60 % - гэта рабочыя спецыяльнасці.