У сталіцы разгульвае леў - на павадку

29 апреля 2013

Першакрасавіцкі жарт - я дару табе льва - для жыхара Мінска стаў рэальнасцю. Месяц таму драпежніка прывезлі ў Беларусь з цыркавой сям'і - назвалі Валера. Зрабілі ўсё: прышчэпкі, пабудавалі вальер, кормяць казіным малаком і фаршам. Зараз шукаюць месца ў заапарку. 


Расказвае Станіслаў Ліпскі.


Менавіта так адрэагаваў лабарант ветэрынарнай службы, калі ўбачыў заяўку на прышчэпкі для льва. Не паверыў сваім вачам і гаспадар драпежніка Юрый, які з салідарнасці з жывёлінай  ў цітрах прасіў не называць яго прозвішча.


Імя бацькі - Брэд, маці - Глорыя. Нарадзіўся ў цыркавой сям'і  ў Маскве. У пашпарце акрамя даты нараджэння - атрад і від, у ветэрынарным пасведчанні адзначаны прышчэпкі. Дарэчы, урачы былі здзіўлены такому пацыенту.


Перад тым,  як узяць жывёліну,  раіліся са спецыялістамі, ці небяспечна гэта - сказалі да паўгода трымаць можна. Зараз жыве ў вальеры - у вёсцы Дуброва.


Ільвяня Валера, зразумела, не вегетарыянец, таму, безумоўна, ад добрага кавалка мяса наўрад ці  адмовіцца,  але, як і ўсім дзецям, а малому ўсяго два с паловай месяцы, яму патрэбна малако - ды вось толькі доза, якую Валера адольвае за адзін раз - зусім не дзіцячая: 220 мілілітраў альбо цэлая шклянка. Малако казінае, пастаўшчыка знайшлі за сем кіламетраў ад Мінска, сябры параілі знаёмую бабулю.