У сталіцы разглядаюць магчымасць мабільнай аплаты ў наземным транспарце

19 сентября 2018

Аплаціць праезд у аўтобусе, тралейбусе ці трамваі банкаўскай картай. У сталіцы разглядаюць магчымасць мабільнай аплаты і ў наземным транспарце. Пакуль разлічыцца за праезд праз сістэму бескантактных плацяжоў можна ў метро на ўсіх станцыях. З моманту дзеяння сэрвісу ім скарысталіся каля 2 мільёнаў разоў.