У сталіцы развіталіся з заслужаным архітэктарам Леанідам Левіным

4 марта 2014

Сёння ў сталіцы развіталіся з заслужаным архітэктарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Леанідам Левіным. Спачуванні родным і блізкім выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У канцэртную залу Мінск, дзе праходзіла цырымонія развітання, прыйшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, калегі архітэктара і проста прыхільнікі яго таленту. Развітальная паніхіда з Леанідам Левіным доўжылася некалькі гадзін. Пахавалі выбітнага майстра на цэнтральнай алеі Усходніх могілак. Ваенны аркестр, ганаровая варта і пяціразовы залп - у памяць пра чалавека, які больш чым паўстагоддзя свайго жыцця прысвяціў беларускай архітэктуры.


Леанід Левін пакінуў беларускаму народу вялізную архітэктурную спадчыну - больш за 20 праектаў, выкананых ім асабіста і ў суаўтарстве. У многіх сваіх работах ён змог выказаць увесь смутак беларускага народа, назаўжды захаваўшы ў памяці самыя трагічныя старонкі гісторыі - мемарыяльныя комплексы Хатынь і Яма прамое гэтаму пацвярджэнне. Актыўны ўдзел прымаў і ў рэканструкцыі гістарычнай Нямігі і Траецкага прадмесця. Не менш вядомыя работы майстра - скульптурная кампазіцыя на сталічнай плошчы Якуба Коласа, будынак ВДНГ БССР на вуліцы Янкі Купалы (цяперашні Нацыянальны выставачны цэнтр Белэкспа).