Акцыя ў сталіцы

25 марта 2015

Сёння ў сталіцы з дазволу Мінгарвыканкама прайшла акцыя, прысвечаная так званаму Дню волі. Як і ў папярэднія гады, яна сабрала няшмат удзельнікаў - каля 300-350 чалавек. Яны прайшлі ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор, пасля чаго акцыя завяршылася.