У сталіцы прайшоў заключны этап фестывалю Пад крыламі Арыёна

18 декабря 2013

Калі дзіця таленавітае, у яго няма абмежаваных магчымасцяў… У сталіцы прайшоў заключны этап фестывалю інклюзіўнай творчасці Пад крыламі Арыёна. Інклюзіўны рух - новы напрамак для Беларусі. Слова інклюзіўнасць абазначае ўцягванне ўсіх ва ўсе сферы жыцця. Фестываль даў магчымасць таленавітым дзецям паказаць сябе і раскрыць свае таленты. Пры гэтым роўныя шанцы мелі ўсе, у тым ліку і дзеці з асаблівасцямі. Юныя таленты на адной сцэне разам з эстраднымі артыстамі даказалі: адрозненні паміж людзьмі можна ператварыць з праблемы ў крыніцу натхнення і духоўнага багацця.


У наступным годзе арганізатары плануюць надаць фестывалю-конкурсу інклюзіўнай творчасці статус міжнароднага. У выніку яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі многіх краін.