Фестываль бадмінтона ў сталіцы

4 июля 2017

У сталіцы адбыўся першы фестываль бадмінтона - алімпійскага віду спорту. Спаборніцтвы на свежым паветры аб'ядналі аматараў і прафесіяналаў. Прадстаўнікі нацыянальнай зборнай правялі майстар-класы. Гулялі адразу на трох пляцоўках - прычым не толькі ў традыцыйны бадмінтон, але і спідмінтон. Тут змагаюцца на хуткасць, без сеткі. Удзельнікі знаходзяцца ў асобных міні-кортах. Для спартыўнага фестывалю арганізатары падрыхтавалі 40 пар ракетак і валанаў. Скарыстацца імі можна было бясплатна.

Фестываль адбыўся ў парку Перамогі. Менавіта тут з пачатку чэрвеня з'явіліся кантэйнеры для пракату спартыўнага інвентару. Мячы для валейбола, фрысбі, шахматы, шашкі, а цяпер і дадатковыя ракеткі для бадмінтона. Гэтыя спартбоксы - мабільныя, таму па чарзе аб'едуць усе раёны горада.