У сталіцы прайшоў майстар-клас для юных аніматараў

5 ноября 2018

Стварыць мультфільм за дзве гадзіны. У сталіцы прайшоў майстар-клас для юных аніматараў. Дзеці азнаёміліся з творчым працэсам - прыдумалі сюжэт, герояў і дэкарацыі, а таксама агучылі сваіх персанажаў. Для стварэння адной секунды мультфільма неабходна 25 кадраў.

Наталля Кулібава, кіраўнік студыі дзіцячай мультыплікацыі: "Без папярэдняй падрыхтоўкі мы абысціся не можам, таму мы загадзя падрыхтавалі ўсе неабходныя дэкарацыі, а дзеці ўжо лепяць сваіх персанажаў, якія будуць аніміравацца на мультстанках. Ён складаецца з двух пластоў. Знізу размяшчаецца фон, які не павінен рухацца, ён павінен ствараць глыбіню карцінкі і перспектыву, а зверху выкладваем персанажаў, якія будуць рухацца".

Дзеці ствараюць мультфільмы і на занятках у студыі. Такім чынам у іх развіваецца дробная маторыка.