Іх справа пачынаецца з усмешкі. У сталіцы прайшоў конкурс сярод лепшых дзіцячых стаматолагаў краіны. На прыём да ўрачоў прыйшлі маленькія пацыенты ад 6 да 10 гадоў, выхаванцы адной з дзіцячых SOS-вёсак. Для многіх візіт да дантыста стаў першым у жыцці - менавіта па ўменні знайсці кантакт з пацыентам і, вядома, якасці аказання меддапамогі і ацэньвалі канкурсантаў.
Конкурс ладзіцца другі год запар па ініцыятыве беларускай асацыяцыі стаматолагаў і кафедры дзіцячай стаматалогіі медыцынскага ўніверсітэта.













