У сталіцы прайшоў штогадовы спартыўны фестываль шматдзетных сем’яў

28 апреля 2015

На пляцоўку лёгкаатлетычнага манежу выйшла 27 сем’яў агульнай колькасцю амаль 160 чалавек. Спаборніцтвы праходзілі ў трох катэгорыях: сем’і з трыма, чатырма і пяццю дзецьмі. Узрост дзяцей - ад 6 да 14 гадоў. У якасці выпрабаванняў камандам прапаноўвалася выканаць 6 эстафет, дзе быў задзейнічаны кожны член сям’і.

Спартыўны фестываль для шматдзетных сем’яў ладзіцца ўжо васямнаццаты год і традыцыйна прысвячаецца Дню сям’і.