У сталіцы праходзіць міжнародны фестываль "Рэтра-Мінск - 2019"

18 мая 2019

Цэнтр горада сёння не толькі двухколавы. У гэтыя хвіліны праходзіць міжнародны фестываль рэтра- і класічных аўтамабіляў "Рэтра-Мінск - 2019". Выстава сабрала ўладальнікаў рарытэтных аўто з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі і, вядома, Беларусі. Каля 130 экіпажаў дэманструюцца гледачам, сярод якіх знакаміты "хіпімабіль" Volkswagen T1, амерыканскія маслкары і класіка савецкага аўтапрама.

Удзельнікі фестывалю на аўталегендах ужо адправіліся на Кастрычніцкую плошчу. Падчас пераезду яны зробяць круг пашаны вакол плошчы Перамогі і ўскладуць кветкі да манумента. Паспець сфатаграфавацца з эксклюзіўнымі аўто можна будзе да 17 гадзін.