У сталіцы праходзіць конкурс "Мой фільм пра вайну"

17 марта 2015

Пра вайну з першых вуснаў. У Мінску падводзяць вынікі другога сезона праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Мой фільм пра вайну". Сталічныя школьнікі больш за месяц збіралі відэаматэрыялы. У цэнтры ўвагі - гісторыя ваенных гадоў асобнага ветэрана, удзельніка Вялікай Айчыннай. Ад канкурсантаў патрабуецца перадаць эмоцыі і пачуцці тых, хто перажыў самыя цяжкія гады ваеннага ліхалецця. Дарэчы, удзельнічаць у конкурсе могуць падлеткі ад чатырнаццаці гадоў. Аўтары лепшага фільма атрымаюць узнагароды .

Праект "Мой фільм пра вайну" працягне цыкл маладзёжных інтэрв’ю з ветэранамі. За два гады конкурсу юнакі і дзяўчаты запісалі каля пятнаццаці інтэрв’ю з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.