У сталіцы праходзіць фінал Рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства сярод моладзі

20 апреля 2016

"Праз творчасць да майстэрства". У сталіцы праходзіць фінал Рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства сярод моладзі. Больш за сто навучэнцаў каледжаў, ліцэяў, вучылішчаў прэзентуюць свае спецыяльнасці. Праходзіць спаборніцтва за тры этапы. Сёння каманды прапаноўваюць даследчыя работы па развіцці народных традыцый і рамёстваў сваіх рэгіёнаў. Пры дапамозе сучасных тэхналогій вышываюць копіі славутасцей на тэкстылі, а ў майстэрні займаюцца макетаваннем - будуюць міні-замкі.

Падчас прэзентацыі сваіх праектаў каманды выкарыстоўваюць інтэрактыўныя формы - прафарыентацыйныя флэшмобы, майстар-класы, віртуальныя экскурсіі. Заўтра заключны дзень рэспубліканскага форуму. Лепшыя маладзёжныя работы атрымаюць падтрымку Спецыяльнага фонду Прэзідэнта.