У сталіцы прафесіі кандуктара больш няма

4 сентября 2014

Але спецыялісты папярэджваюць: безбілетнікам рана радавацца. Штат кантралёраў у грамадскім транспарце павялічыцца амаль утрая. Замест 130 чалавек у горадзе будуць працаваць каля 400 рэвізораў. Маршруты для іх кожны дзень распрацоўваюць розныя, а таму шансаў угадаць дзе будзе працаваць кантрольная служба, няшмат. Кандуктары застануцца толькі на прыгарадных рэйсах.



Новыя кантралёры пачнуць працаваць у найбліжэйшыя дні. Нагадаем, штраф за безбілетны праезд складае 75 тысяч рублёў.