У сталіцы працягваецца трэці працоўны семестр

16 июля 2018

Педагагічныя, вытворчыя і нават медыцынскія атрады. У сталіцы працягваецца трэці працоўны семестр. Удзельнікамі студэнцкіх каманд сталі каля чатырох тысяч чалавек.

Атрымаць карысны вопыт і зарабіць першыя грошы яны могуць на буйных прадпрыемствах і будаўнічых пляцоўках. Каб фарміраваць студатрады, ствараюць віртуальныя платформы. Аляксандра Кавеліч падрабязней.

Нават на канікулах Мікалай Румаў штодзень прыходзіць у сваю альма-матар. Праўда, тэхнічную спецыяльнасць будучы праграміст летам змяніў на больш творчы занятак – разам з аднакурснікамі працуе з бібліятэчнымі фондамі і рыхтуе пазнавальныя матэрыялы для анлайн-рэсурсаў.

Пуцёўку на летні працоўны семестр у БДУ атрымалі амаль паўтысячы студэнтаў. Кожны з іх самастойна выбіраў профіль: экалагічны, будаўнічы, вытворчы - праз спецыяльна створаную віртуальную платформу.

Ацаніць вынікі сваёй працы гэтыя студэнты змогуць самі ў пачатку новага навучальнага года. Студэнцкі атрад дапамагае з рамонтам інтэрната: фарбуюць сцены і дзверы, прыбіраюць будаўнічае смецце.

Перавага такога працаўладкавання не толькі ў магчымасці зарабіць грошы – дарэчы, у сярэднім гэта 300 рублёў на месяц, але і атрымаць карысны вопыт. Анастасія Шубянкова адказвае за працу ўсёй каманды. Дзяўчына толькі вярнулася з педагагічнай практыкі ў дзіцячым лагеры, цяпер - кіраўнік так званай сэрвіснай брыгады.

Правесці лета з карысцю ў гэтым сезоне вырашылі больш за 4 000 маладых людзей. На працоўны семестр у Мінск прыязджаюць і замежныя студэнты. На гэтым тыдні на будаўнічыя пляцоўкі сталіцы разам з беларусамі выйдуць госці з Санкт-Пецярбурга.