У сталіцы працягваецца рамонт праспекта Незалежнасці

10 августа 2013

У выхадныя для руху транспарту закрыты участак ад плошчы Перамогі да вуліцы Казлова. Аўтамабілістам прапануюць аб'язджаць праблемны ўчастак, пакуль дарожнікі мяняюць асфальт. З падрабязнасцямі Якаў Бута.



У гэты ўікэнд рамонтную эстафету прымае ўчастак праспекта Незалежнасці паміж плошчай Перамогі і вуліцай Казлова. Забаронныя знакі тут выставілі ўчора ў дзесяць вечара. Само кальцо плошчы Перамогі адрамантавалі ў мінулыя выхадныя, як і ўчастак да вуліцы Янкі Купалы. Аўтаўладальнікі ўжо ацанілі.


Ацанілі вадзіцелі і тое, што зараз транспартныя артэрыі пачалі рамантаваць у выхадныя. А не як у маі - у гадзіны пік. Таму ў дарожнікаў канкрэтныя часовыя рамкі.


Зразумела, і ўвесь грамадскі транспарт будзе аб'язджаць гэты ўчастак. Змяненні ўносяцца ў рух аўтобусаў нумар 100, 1064-ТК і іншых. Таксама змяняецца рух прыгараднага аўтобуса нумар 300Э. Ад аўтавакзала Цэнтральны маршрут пройдзе па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Бядулі і Казлова. Галоўнае, каб не перашкодзіў дождж. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, і сёння, і заўтра днём будуць ападкі. Але дэдлайн у дарожнікаў канкрэтны. Праехаць па абноўленым участку можна будзе ўжо ў пяць раніцы панядзелка.