У сталіцы працягваецца мадэрнізацыя ўстаноў аховы здароўя

20 февраля 2019

Мадэрнізацыя клінік - для даступнасці медыцыны і больш якаснага аказання паслуг. Сёлета завершыцца рэканструкцыя дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска. Яшчэ адзін сучасны корпус з'явіцца ў гарадскім анкалагічным дыспансеры, а таксама ў РНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Новыя аддзяленні летась з'явіліся ў 2-й бальніцы – там пачалі аказваць меддапамогу пацыентам з цяжкімі парушэннямі рытмаў сэрца.

Такія сімптомы – вынік перанесенага інфаркту. Пасля вострага захворвання у Мікалая Сушчэні з'явіліся сур'ёзныя парушэнні сардэчнага рытму. Вырашыць кардыязадачу змаглі медыкі 2-й гарадской бальніцы ў профільным аддзяленні, якое адкрылася летась, дапамагаюць пацыентам з самымі складанымі выпадкамі. У камандзе – эндаваскулярныя хірургі і ўрачы-кардыёлагі.
У гэтай аперацыйнай кожны тыдзень выконваюць звыш трох дзясяткаў лапараскапічных і эндаскапічных аперацый. Аддзяленне малаінвазіўнай хірургіі – яшчэ адна медыцынская навінка 2-й сталічнай бальніцы.
Высокатэхналагічныя, а галоўнае для пацыентаў - малатраўматычныя аперацыі тут праводзяць праз невялікія праколы. Выканаць такое складае хірургічнае ўмяшанне з філіграннай дакладнасцю дапамагаюць спецыяльныя відэасістэмы – усе свае дзеянні хірургі адразу бачаць на экранах.

Такія новаўвядзенні дапамагаюць значна павысіць якасць медыцынскіх паслуг. Працу сталічных спецыялістаў высока ацэньваюць і замежныя пацыенты.
Удасканальваюць сістэму стацыянарнага лячэння зараз ва ўсіх сталічных клініках – праводзяць мадэрнізацыю. Новы хірургічны корпус плануюць пабудаваць у РНПЦ хірургіі і транспланталогіі. Значныя змяненні закрануць і пятую гарадскую бальніцу. Яна спецыялізуецца на аказанні неўралагічнай і нейрахірургічнай дапамогі. Там адкрыюць новыя профільныя аддзяленні.
Новае прыёмнае аддзяленне таксама з'явіцца ў шостай сталічнай бальніцы. Рэканструкцыя чакае і адзінаццатую гарадскую клініку.