У сталіцы працягваецца месяц добраўпарадкавання

12 октября 2016

Кожны пяты сталічны двор прыбраны. Камунальным службам дапамагаюць самі мінчане. Валанцёры прыбіраюць лісце, рамантуюць дзіцячае гульнявое абсталяванне і азеляняюць тэрыторыю побач са сваімі дамамі. З пачатку месяца ў Мінску высадзілі амаль тысячу новых дрэў і паўтары тысячы дэкаратыўных кустоў. У кожным раёне з'явіцца па некалькі алей. Напрыклад, вуліцу Ландара ўпрыгожыў невялікі сквер "Сям'і", а алея на вуліцы Карбышава атрымала назву "Добрых людзей". Увесь неабходны інвентар можна атрымаць у мясцовых ЖЭСах. Пры гэтым камунальныя службы гатовыя выслухаць і прапановы мінчан, дзе трэба добраўпарадкаваць тэрыторыю, высадзіць дрэвы або прыбраць смецце. Да таго ж у сталіцы працягваецца ямачны рамонт дарог - ужо адрамантавана звыш сямі тысяч квадратаў асфальтавага палатна.