У сталіцы пачалі дэмантаж навагодніх дрэў

15 января 2019

У першую чаргу спецыялісты здымаюць ілюмінацыю і цацкі, затым лапкі і каркас. Усяго ў Мінску гараджан і гасцей сталіцы на працягу месяца радавалі каля трох дзясяткаў навагодніх прыгажунь. Зорнае неба над ёлкай ля Палаца спорту працягвае зіхацець да канца тыдня, а ў апошнюю чаргу дэмантуюць Галоўную ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы.

Ігар Пяцігорац, намначальніка электрасеткавага раёна № 5 УП "Мінгарсвятло": "Рабіць гэта будзем на працягу некалькіх дзён. Абсталяванне павінна здымацца акуратна, каб пасля адпаведнага абслугоўвання ў наступным годзе мы змаглі яго ўжыць зноў. Упрыгожванні дарагія, таму мы іх абслугоўваем, чысцім, рамантуем і складваем да наступнага новага года".

Завяршыць усе дэмантажныя работы навагодніх дрэў плануюць да пачатку наступнага тыдня. Паралельна з гэтым сваю працу завяршаюць і калядныя кірмашы.