У сталіцы прыпынена работа шасці ўстаноў масавага знаходжання людзей

18 января 2016

Цыклоны "Даніела" і "Эмма" ўжо адступілі з тэрыторыі Беларусі, але ад наступстваў моцных снегападаў яшчэ не пазбавіліся цалкам. На сталічных вуліцах працуе спецтэхніка. Камунальныя службы ачышчаюць ад снегу дахі дамоў. Паўтысячы будынкаў убраныя. Ад пешаходаў і машын абгароджваюць небяспечныя месцы, дзе магчыма ападанне наледзі. Манітораць сітуацыю і сталічныя ратавальнікі. З-за снежнага покрыва на дахах прыпынена работа шасці ўстаноў масавага знаходжання людзей.

Ужо ёсць і першыя пацярпелыя - з-за ападання мокрага снегу і ледзяшоў траўмы атрымалі двое дзяцей. Яны шпіталізаваныя.