У сталіцы з'явіўся яшчэ адзін арт-аб'ект - лесвіца з нябесным малюнкам

7 августа 2019

У Фрунзенскім раёне сталіцы такім чынам рэалізуюць праект  "Мой родны кут". Па задумцы, моладзь разам з  прадстаўнікамі  мясцовых ЖЭСаў  наводзіць парадак на  дваровых пляцоўках, усталёўвае лаўкі,  фарбуе дзіцячае абсталяванне. І абавязкова  дадае яркіх фарбаў на прыступках лесвіц. У планах да канца   верасня  размаляваць  яшчэ мінімум пяць.

Праект "Мой родны кут" моладзь сумесна з прадстаўнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэалізуе у кожным раёне сталіцы. Творчыя ідэі - ад графіці на фасадах будынкаў да малюнкаў на кантэйнерах.