У сталіцы з'явіліся першыя пацярпелыя ад марозу

20 января 2014

Мінус на вуліцы дабавіў работы медыкам. У сталіцы з'явіліся першыя пацярпелыя ад марозу. Толькі за суткі па дапамогу звярнуліся больш за 25 чалавек - з абмарожаннямі і галалёднымі траўмамі. А прагнозы сіноптыкаў пакуль не саграваюць - маразы пратрымаюцца ўвесь тыдзень.


Каму зімовае надвор'е ў радасць, а каму лепш мінуса на слупках тэрмометраў засцерагацца - ведае Наталля Кезік. Першыя ахвяры моцнага марозу і слізкіх дарог. Мінчане не далі выхадных медыкам. Не суцяшаюць прагнозамі пакуль і сіноптыкі.


З захапленнем мінчане сёння тэсціравалі каток на Кастрычніцкай плошчы, нягледзячы на мінус 18 раніцай.


Пры гэтым у Мінску абяцаюць падрыхтаваць усе каткі ў найбліжэйшыя дні. Сёлета пракладуць дзясятак лыжных трас, зальюць 80 ледзяных пляцовак і амаль 40 хакейных каробак.


Ля кожнай пляцоўкі працуюць пункты пракату канькоў і лыж. Бясплатна адпачыць змогуць мінчане са сваёй экіпіроўкай.


Заліць усе каткі і пакатацца ўдосталь мінчанам хопіць часу. У прагнозе надвор'я на выхадныя моцны мароз. А ўжо заўтра і ў сераду моцныя снегапады.


Слупкі тэрмометраў пакажуць 17 градусаў марозу. Значна пахаладае ў чацвер - на нашу тэрыторыю прыйдзе антыцыклон, які і дабавіць мінуса ў выхадныя.


Медыкі папярэджваюць, каб не стаць ахвярай марозу - лепш не знаходзіцца доўгі час на вуліцы, апранаць цёплае, але свабоднае адзенне і абутак. А ўласны аўтамабіль, раіць ДАІ, пакуль лепш пакінуць у гаражы - на зімовыя канікулы.