У сталіцы пад пільным наглядам транспартных інспектараў гарадскія аўтобусы

29 октября 2018

У сталіцы пад пільным наглядам дарожных міліцыянераў і транспартных інспектараў гарадскія аўтобусы. Асаблівую ўвагу кантралёры надаюць тэхнічнаму стану. З пачатку года ў Мінску здарылася 20 аварый па віне вадзіцеляў грамадскага транспарту. Траўмы атрымалі 24 чалавекі.

Падчас рэйдаў правяраюць і маршрутныя таксі. Аперацыя прадоўжыцца да канца кастрычніка.