У сталіцы амаль 9 тысяч шматдзетных сем'яў

15 мая 2014
Сёння Міжнародны дзень сям'і. Дарэчы, адзначаюць свята ва ўсім свеце ўжо больш за 20 гадоў па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН. Па традыцыі ў сталіцы шматдзетным маці ўручаюць ордэны, выбіраюць Лепшую сям'ю года і ладзяць святочныя канцэрты. З кожным годам прэстыж бацькоўства ўзрастае. Толькі сёння ў сталіцы амаль 9 тысяч пар, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.

Дарэчы, для падрыхтоўкі школьнікаў са шматдзетных сем'яў да навучальнага года накіравана больш за 4 з паловай мільярды рублёў.