У сталіцы па традыцыі ўрачыстасці пачнуцца з ускладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі

9 мая 2018

Менавіта яны, міжвольныя сведкі той вайны, - душа сённяшняга свята. Нам дасталіся мір і свабода, а ім - рубцы на сэрцы. Але сёння на вачах ветэранаў - толькі слёзы радасці і шчасця. У іх гонар па ўсёй краіне гучаць словы падзякі, ва ўсіх кутках пройдуць святочныя гулянні.

У сталіцы па традыцыі ўрачыстасці пачнуцца з ускладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі. Да акцыі "Беларусь памятае" можа далучыцца кожны ахвотнік. Пачатак роўна апоўдні. Прамую трансляцыю будзе весці Белтэлерадыёкампанія. Там ужо працуе наша здымачная група.

На сувязь выходзіць наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк (прамое ўключэнне).