У сталіцы па новай сістэме будуць разглядаць бытавыя заяўкі

22 февраля 2018

Спецыяльная анлайн-служба будзе накіроўваць SМS адразу на мабільныя тэлефоны майстроў. Гэта дазволіць працаваць больш эфектыўна і палепшыць зваротную сувязь. Сістэма пачне дзейнічаць у сярэдзіне вясны. Зараз у сталіцы больш за тысячу ўніверсальных спецыялістаў. Яны выконваюць рамонт электрыкі, сантэхнікі і іншых рэчаў.

З дапамогай смартфона карыстальнікі змогуць паставіць адзнаку майстру за працу, а таксама самастойна выбраць спецыяліста, напрыклад, па больш высокім рэйтынгу.