У сталіцы адзначаюць "Вясёлае свята вясны"

25 января 2019

Танец драконаў і жывапіс гахуа, каліграфія і чайная цырымонія - у сталіцы адзначаюць "Вясёлае свята вясны". Дакрануцца да кітайскай культуры можна было і ў Палацы дзяцей і моладзі. Дарэчы, у Беларусь кітайская вясна завітала пяты раз, а ў Паднябеснай гісторыя свята налічвае больш за 4 тысячы гадоў.

Амаль 400 гарадоў і 130 краін сёлета адзначаюць "Вясёлае свята вясны". Усяго запланавана паўтары тысячы мерапрыемстваў па ўсім свеце.