У сталіцы адзначаюць Дзень касманаўтыкі

12 апреля 2017

На зорным небе планетарыя сёння паказвалі сферычны дакументальны фільм, як касманаўты на цэнтрыфугах рыхтуюцца да палётаў і непасрэдна сам узлёт з касмадрома Байканур. Гледачы назіралі за нашай планетай з вышыні 400 кіламетраў. А пасля нашаму суайчыннікаму, Герою Расіі, касманаўту Алегу Навіцкаму, які зараз знаходзіцца на каляземнай арбіце, перадалі віншаванні. Святочны флэшмоб аб'яднаў мінчан у парку Горкага.

Праз некалькі хвілін у планетарыі адбудзецца сюрэалістычнае шоу, якое падрыхтаваў музычны калектыў. А восьмай гадзіне вечара адкрыецца абсерваторыя - Міжнародную касмічную станцыю можна будзе ўбачыць і нават сфатаграфаваць.