Лепшая прадукцыя для будаўнічай галіны ў Мінску. Сёння ў сталіцы адкрываецца міжнародная выстава Будпрагрэс. Будматэрыялы, тэхналогіі і абсталяванне прапануюць прадпрыемствы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі, Аўстрыі і Турцыі. Будаўнічы форум праводзіцца ў перыяд заяўленай дзяржавай змены падыходаў да будаўніцтва жылля ў Беларусі. У краіне будзе з'яўляцца ўсё больш камерцыйных, арэндных і індывідуальных малапавярховых будынкаў. Гэтыя дамы павінны быць энергаэфектыўнымі і прывабнымі па выдатках на ўзвядзенне і эксплуатацыю.














