У сталіцы адкрыўся трэці кантактны заапарк

18 декабря 2015

Сурыкаты, яшчаркі і хатнія лісы - у сталіцы адкрыўся трэці кантактны заапарк. Жывы куток з'явіўся ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Сурганава. У прасторных вальерах побач жывуць некалькі дзясяткаў жывёл і птушак. Усіх іх з дзяцінства гадаваў чалавек, таму яны любяць гуляць і з задавальненнем ідуць на рукі. Упершыню ў міні-заапарку справілі ўваходзіны тры сурыкаты і дзве незвычайныя лісы.

У суботу жывых куткоў у сталіцы стане яшчэ больш - чарговы кантактны заапарк адкрыецца ў Каменнай Горцы. Ён стане домам для жывёл з пустынь і іншых спякотных месцаў зямлі.