У сталіцы адкрыўся прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад дамашняга насілля

10 июня 2013

Пры неабходнасці тут можна не толькі пераначаваць, але і застацца на доўгі час, а таксама атрымаць псіхалагічную і юрыдычную дапамогу. Пра гэта напярэдадні расказалі на міжнародным семінары па пытаннях гендарнай няроўнасці. Як адзначылі спецыялісты, часцей за ўсё ад дамашняга насілля ў Беларусі пакутуюць жанчыны ва ўзросце ад 40 да 49 гадоў.



Галіна Дзясятава, кіраўнік праектаў ААН па супрацьдзеянні дамашняму насіллю і забеспячэнні гендарнай роўнасці: Важна, каб гэтая праблема асвятлялася ў належнай ступені, каб злачынцы былі пакараныя, а пацярпелыя былі абаронены і ведалі, куды звяртацца па дапамогу.



Зараз па ўсёй Беларусі працуюць толькі два прытулкі для жанчын, а таксама некалькі крызісных пакояў. На семінары сышліся ў меркаванні, што гэтага недастаткова.