Альтэрнатыва балкону, калідору альбо пад'езду. Сёння ў сталіцы адкрылі велагараж на базе Рамаўтадара Савецкага раёна для жыхароў найбліжэйшых дамоў. Кожны, хто жадае, можа заключыць дагавор з прадпрыемствам і карыстацца гаражом усяго за 3 рублі ў месяц пры набыцці гадавога абанемента. Кожнаму кліенту выдаюць электронны чып-ключ, такім чынам трапіць на тэрыторыю прадпрыемства і паставіць альбо забраць веласіпед можна кругласутачна.
Дарэчы, сёння ў Мінску Дзень без аўто адзначаюць маштабна. Праезд для сумленных вадзіцеляў у грамадскім транспарце бясплатны.