У сталіцы адкрылі абноўлены чыгуначны прыпынак "Курасоўшчына"

1 мая 2017

Пункт злучае два мікрараёны - Брылевічы і Курасоўшчыну. Пасля рэканструкцыі інфраструктуру мадэрнізавалі: акрамя новага касавага павільёна з залай чакання і бяспечнай пасадачнай платформай з'явіўся падземны пераход. Ён абсталяваны сучаснымі аплатнымі тэрміналамі. Зараз праязныя па Беларусі, краінах СНД і Балтыі можна набыць і праз безнаяўны разлік. А для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаныя спецыяльныя пад'ёмнікі.

Павел Дашкевіч, начальнік мінскага аддзялення Беларускай чыгункі: "На гэтым прыпыначным пункце спыняюцца каля 40 рэгіянальных цягнікоў, штосутачна адпраўляецца 2000 чалавек. За 2016 з прыпыначнага пункта больш за 600 000 пасажыраў. Гэты прыпыначны пункт уваходзіць у канцэпцыю гарадской сувязі".

Нагадаем, за апошнія 6 гадоў праект гарадскіх ліній звязаў сталіцу з трыма гарадамі-спадарожнікамі: Заслаўем, Рудзенскам і Смалявічамі. Да 2020 цягнікі паедуць па маршруце Мінск - Дзяржынск.