У сталіцы адкрылі новы корпус дзіцячай інфекцыйнай бальніцы

3 мая 2017

Сталічная сістэма аховы здароўя гатовая аказаць паслугі на самым высокім узроўні. Найноўшыя тэхналогіі выкарыстоўваюць максімальна. Пры гэтым асаблівая ўвага надаецца ахове мацярынства і дзяцінства. Пра гэта сёння заявілі на адкрыцці новага лячэбнага корпуса Гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. Аб'ект зможа адначасова прыняць больш за 200 маленькіх пацыентаў. У маштабах Мінска гэта вырашыць нямала пытанняў.

Сюжэт Аляксея Кандраценкі. Скрыжаванне вуліц Якубоўскага і Шаранговіча можна з упэўненасцю назваць своеасаблівым кутком здароўя і здаровага ладу жыцця. Тут па суседстве размясціліся спартыўны комплекс і новы корпус дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.

Крэатыў ў афармленні будынка настройвае на пазітыўны лад ужо з двара. У саміх жа палатах маляўнічы інтэр'ер стварае атмасферу амаль хатняй утульнасці.

Лячэбны корпус можа прыняць 240 маленькіх пацыентаў. Але самае галоўнае – гэта медыцынскае абсталяванне. Так, магнітна-рэзанансны тамограф дае магчымасць значна скараціць час чакання дыягностыкі для дзяцей. І гэта толькі некаторыя плюсы.

Інфармацыйна-аналітычная сістэма «WEB паліклініка», запіс на прыём праз Інтэрнэт, электронныя рэцэпт і амбулаторная картка. Усё гэта абавязковыя атрыбуты развіцця сталічнай сістэмы аховы здароўя, дзе за самаадчуванне гараджан адказваюць урачы-прафесіяналы і медтэхніка самага высокага ўзроўню.

Услед за ўзвядзеннем новага корпуса ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы працягнецца і поўная мадэрнізацыя ўжо дзеючых.

Згодна з планамі, у найбліжэйшыя гады на карце горада з'явяцца чарговыя новыя дзіцячыя паліклінікі ў мікрараёнах Лошыца, Сухарава і Усход. Пад мадэрнізацыю трапяць 2-я і 16-я дарослыя паліклінікі.