У сталіцы адкрылася першая група маленькіх ратавальнікаў

18 июля 2017

Яны ведаюць правілы пажарнай бяспекі з самага дзяцінства. У сталіцы адкрылася першая група маленькіх ратавальнікаў. На працягу года выхаванцы аднаго з дзіцячых садкоў разам з настаўнікамі вывучаюць правілы пажарнай бяспекі падчас гульняў, спектакляў і тэматычных заняткаў. Дашкольнікі знаёмяцца са спецтэхнікай і выконваюць заданні. Зараз у адукацыйным праекце ўдзельнічаюць 20 дашкольнікаў. Такія профільныя групы плануюць адкрыць і ў іншых дзіцячых садках сталіцы.