У сталіцы вызначылі самыя папулярныя імёны 2017 года

3 января 2018

Імі сталі Сафія, Арцём і Міхаіл. Толькі ў Першамайскім раёне Мінска кожным з іх назвалі больш за 70 немаўлят. Сярод самых папулярных таксама Максім, Іван і Аліса. Нярэдка мінчане выбіраюць і экзатычныя імёны, напрыклад, Валенсія, Эрнст ці Эсфір. Аляксандра Кавеліч даведалася, што яе імя таксама ўваходзіць у топ самых папулярных.

Менавіта так сваё рэдкае імя атрымала ўрач абласнога радзільнага дома Інга Царык. Гэтымі днямі апынулася на месцы працы ўжо ў іншай ролі. Сваю першую дачку нарадзіла ў апошнюю хвіліну першага дня новага года. Імя ёй выбралі амаль адразу - Кацярына.

Імя гэтай дзяўчынцы абралі яшчэ 3 гады таму. Сёння разам з мамай маленькую Варвару сустракалі ўсёй вялікай сям'ёй.

Толькі ў гэтай дзіцячай групе амаль уся палітра папулярных імён у Бярэзінскім раёне. Пачуць тут можна і самыя экзатычныя. Сярод незвычайных імён, якія зараз выбіраюць у сталіцы, – Эсфір-Кансуэла, Яраполк, Спірыдон. А многія распаўсюджаныя яшчэ некалькі гадоў таму – цяпер у спісе рэдкіх.

Амаль як у фэшн-індустрыі, на выбар імя ўплываюць свае модныя тэндэнцыі. Так, папулярныя раней Таццяна, Наталля і Уладзімір цяпер, наадварот, сталі даволі рэдкімі. Напрыклад, у Першамайскім раёне сталіцы летась толькі аднаго хлопчыка назвалі Васіль.

Часцей за ўсё мінчане звяртаюць увагу на значэнне імя і сугучнасць з прозвішчам. Прычым, часам бацькі робяць такі адказны выбар у самы апошні момант.

А зараз у сталіцы гэта Сафія, Арцём і Міхаіл. Толькі ў Першамайскім раёне Мінска кожным з іх назвалі больш за 70 немаўлят. Таксама ў топе – Аліса, Ксенія і Максім.