У сталіцы каля 120 участкаў, якія могуць быць падтопленымі падчас моцных дажджоў

16 июля 2018

Пра гэта нам паведамілі спецыялісты прадпрыемства "Гаррамліўнесцёк". Ад таго, што падземныя ліўнёўкі не спраўляюцца з адвядзеннем вады ў пікавыя нагрузкі, некаторыя ўчасткі гарадскіх вуліц становяцца падтопленымі. Аднак як толькі інтэнсіўнасць ападкаў зніжаецца, праблема знікае самастойна.

Адзначым, даўжыня сталічных ліўнёвак - каля двух тысяч кіламетраў. Іх пастаянна прачышчаюць. Асобная ўвага праблемным участкам.