Сваім вопытам і ведамі дзеляцца вядучыя эксперты і медыкі з 14 краін свету. Усяго больш за дзве сотні спецыялістаў. Шосты год запар мерапрыемства праходзіць у фармаце канферэнцыі. Хатні паліятыў, стацыянарная дапамога, навучанне бацькоў штодзённаму догляду. Асноўная мэта - ахапіць увагай не толькі дзяцей са смяротным дыягназам, але і іх бацькоў.
Сёння паліятыўную дапамогу практыкуюць таксама ў гарадскіх паліклініках і на базе медыцынскіх цэнтраў. Пад апеку спецыялістаў трапляюць сем'і, якія сутыкнуліся з невылечнай хваробай. У першую чаргу дапамога накіравана на якасць і працягласць жыцця такіх пацыентаў.














