У сталіцы аднаўляюць сістэму вулічнага асвятлення

9 января 2018

Сёлета правядуць рэканструкцыю на праспекце Пераможцаў і на ўчастку ад вуліцы Мельнікайтэ да Нямігі. У планах - замяніць апоры асвятлення на больш сучасныя і стыльныя, а таксама лямпы напальвання на дыёдныя. Гэта дазволіць эканоміць электраэнергію прыкладна на траціну і пры гэтым ўначы не адключаць ліхтары.

Рэканструкцыю таксама чакае і праспект Незалежнасці. Зараз спецыялісты працуюць над праектам.