У сталіцы напярэдадні зафіксавалі 20 градусаў цяпла

21 октября 2019
Надвор'е ставіць новыя тэмпературныя рэкорды. У сталіцы напярэдадні зафіксавалі 20 градусаў цяпла. Так па-летняму было толькі 53 гады таму. У найбліжэйшыя дні кастрычнік яшчэ парадуе спякотай. Сярэднесутачныя значэнні будуць вышэй за кліматычную норму на 5, а месцамі і на 9 градусаў. А на заўтра аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману.