У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

22 декабря 2020
У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Распрацоўкі ў розных сферах - ад  IT да прыборабудавання - прапанавалі больш за 70 удзельнікаў. Савет конкурсу вызначыў 12 пераможцаў. Абарона ідэй сёлета праходзіла анлайн. Лаўрэатаў выбіралі ў дзвюх намінацыях. Распрацоўкі адпавядаюць сучасным запытам грамадства. Каля 20 працэнтаў праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і столькі ж у сферы медыцыны.

Фіналісты атрымалі таксама спецыяльныя дыпломы Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях  і ўзнагароды ад міністэрстваў, тэхнапаркаў і прыватных кампаній.