У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў "Прэміі HR-брэнд 2017"

8 декабря 2017

Кадры вырашаюць усё. Найлепшыя дасягненні беларускага бізнесу ў працы з персаналам адзначылі ў Мінску. У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў "Прэміі HR-брэнд 2017". Яна штогод прысвечаная найлепшым праектам у галіне кіравання кадрамі - практыкам, якія матывуюць супрацоўнікаў, павышаюць іх кваліфікацыю, а ў выніку спрыяюць росту бізнесу. Паводле слоў арганізатараў, сёння сусветныя кампаніі робяць стаўку на аўтаматызацыю бізнес-працэсаў. Чакаецца, што лічбавыя тэхналогіі ў кіраванні персаналам стануць папулярныя ў Беларусі ўжо ў наступным годзе.

За самыя паспяховыя методыкі працы з персаналам адзначаныя каля 20 беларускіх кампаній. Асаблівая ўвага - спецыяльным намінацыям. Узнагароды ўручылі працадаўцам, якія займаюцца працаўладкаваннем людзей з інваліднасцю і забяспечваюць ім годныя ўмовы працы.