У сталіцы пачалі адключаць ацяпленне

6 апреля 2016

Сёння падачу цяпла спыняюць у адміністрацыйных будынках, а батарэі ў кватэрах мінчан пахаладзеюць з пятніцы. У апошнюю чаргу цяпло адключаць у дзіцячых садках, школах і бальніцах. Нагадаем, летась у жылым сектары Мінска батарэі сталі халоднымі 23 красавіка. Згодна з правіламі, абаграваць будынкі перастаюць, калі на працягу трох дзён сярэднесутачная тэмпература дасягае плюс 8 градусаў.

І ў прагнозах на найбліжэйшыя дні - цёплае надвор'е. Ноччу і раніцай месцамі навальніцы. Днём пераважна без ападкаў і да 19 градусаў вышэй за нуль.