У сталіцы распачаўся тыдзень беларускай кухні

16 февраля 2015

Селядцовыя грэнкі, боршч па-віленскі, шынка ў слівавым соусе. Да гастранамічнай акцыі далучылася больш за тры дзясяткі рэстаранаў і кафэ Мінска. Прыкметна, што рэцэптура і кошт спецыяльнага меню аднолькавыя ва ўсіх аб’ектах грамадскага харчавання. Чым парадуюць сталічныя рэстаратары падчас кулінарнага тыдня?

Марына Мураўёва пакаштавала пяцёрку прапанаваных страў. Менеджар Іван Акулаў не прапускае ніводнага тыдня беларускай кухні. Вось і сёння падчас свайго абедзеннага перапынку з задавальненнем пакаштаваў новыя беларускія стравы.

Боршч па-віленскі, селядцовыя грэнкі, рыба пад смятанным соусам, шынка ў слівавым соусе і журавінавы кісель. Менавіта такія адметныя стравы ўваходзяць гэтым разам у меню падчас тыдня беларускай кухні. Адзіная рэцэптура і кошт – абавязковая ўмова гастранамічнай акцыі.

Пяць страў па адзінай рэцэптуры і кошце можна паспрабаваць у трыццаці сталічных рэстаранах і кафэ. Прывабліваюць гурманаў цікавымі рэцэптамі, нетрадыцыйным кампазіцыйным афармленнем і прыемнымі цэнамі. На пачатку акцыі кожны рэстаран ці кафэ самастойна пакаштаваў меню.

Асноўныя інгрэдыенты страў – селядзец, тушаную сайду або шынку - падаюць з агароднінай ці бульбяным пюрэ. Аздабляюць арыгінальнымі соусамі, зелянінай і ягадамі.

Пачаставацца стравамі нацыянальнай беларускай кухні можна на працягу гэтага тыдня. Заказаць гастранамічную пяцёрку можна на сняданак, абед і вячэру.