У сталіцы набіраюць папулярнасць курсы сучаснага візуальнага мастацтва

31 января 2017

Акварэльны скетчынг, летэрынг і фэшен-ілюстрацыя. У сталіцы набіраюць папулярнасць курсы сучаснага візуальнага мастацтва, падчас якіх можна асвоіць разнастайныя тэхнікі малюнка і мастацкія прыёмы з дапамогай акварэлі і пэндзля, тушы і нават пяра. Адукацыйная праграма распрацавана для людзей розных узроўняў падрыхтоўкі. Асабліва цікавым будзе наведванне арт-школы тым, хто плануе працаваць у сферах моды і дызайну.

Акрамя цікавых курсаў малявання, хутка стануць даступныя майстар-класы па стылі, пашыве сукенак і гісторыі касцюма ад вядомых блогераў і мадэльераў.